Даішнікі канфіскавалі ў бабруйчаніна пісталет Макарава і 91 патрон
Інспектары ДАІ ў Мінску канфіскавалі ў 21-гадовага жыхара Бабруйска пісталет і боепрыпасы. Паводле папярэдніх звестак міліцыянтаў, бабруйчанін удзень 10 ліпеня на стаянцы каля гіпермаркета "ГІПА" сеў у БМВ і стаў пагражаць кіроўцу пісталетам. Пакуль невядома, збіраўся ён уганяць аўтамабіль або рабаваць кіроўцу. Як паведамляе БЕЛТА, кіроўца аказаў нападніку супраціў. Супрацоўнікі ДАІ затрымалі нападніка. У яго канфіскавалі пісталет ПМ-9 (Макарава), 65 патронаў да яго калібра 9 мм, 24 патрона калібра 7,62 мм да пісталета ТТ, 2 патрона калібра 9 мм да пісталета "Парабелум".