Дактары: другога вітка грыпу ў Беларусі ўвесну не будзе
Медыкі амаль упэўненыя, што другога вітка эпідэміі грыпу і вострых рэспіраторных захворванняў у Беларусі ў гэтым сезоне ўжо не будзе. Па словах галоўнага эпідэміёлага Міністэрства аховы здароўя Ірыны Карабан, узровень захворвання на грып інтэнсіўна зніжаецца.
Эпідэміёлаг растлумачыла, што верагоднасць другога ўздыму эпідэміі грыпу ў Беларусі дактары прагназавалі ў сувязі з тым, што сёлета яна досыць зацяжная. "Хвост" грыпу расцягнуўся амаль на 9 тыдняў, удакладніла лекар.
Тым не менш, супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы па грыпе захоўваюцца ў дзевяці гарадах краіны. Устойлівы ўзровень захворвання захоўваецца толькі ў Віцебску, Наваполацку і Салігорску.
Інтэрфакс