Далідовіч быў 5-м у лыжнай гонцы на 50 км на чэмпіянаце свету
Найлепшым вынікам беларускіх спартсменаў на чэмпіянаце свету па лыжных гонках, які завяршыўся ў Чэхіі, стала пятае месца Сяргея Далідовіча ў гонцы на 50 км у заключны дзень спаборніцтваў. У гэтай жа дысцыпліне Аляксандр Лазуткін заняў 32-е месца, а Сяргей Кузьменка і Леанід Карняенка да фінішу не даехалі.
Нагадаем, што ў жаночай гонцы на 30 км найлепшы вынік сярод беларусак паказала Алена Саннікава, якая была 24-й.
БелаПАН
Нагадаем, што ў жаночай гонцы на 30 км найлепшы вынік сярод беларусак паказала Алена Саннікава, якая была 24-й.
БелаПАН