"Дамова з правасуддзем" у Беларусі не будзе перавышаць $60 тысяч — В.Сукала
Кошт "дамовы з правасуддзем" у Беларусі будзе прызначаць дзяржаўны абвінаваўца. Яна ў эквіваленце не будзе перавышаць 60 тысяч долараў ЗША. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала. Адпаведныя прапановы ўносяцца ў крымінальна-працэсуальнае заканадаўства Беларусі. Сума "дамовы з правасуддзем" будзе абазначацца ў базавых велічынях. Яна складзе ад 300 базавых да 5000 базавых велічынь.
Інтэрфакс
Інтэрфакс