Данія і Латвія патрабуюць ад беларускіх улад вызвалення палітвязняў
Міністры замежных спраў Латвіі Гірт Валдзіс Крыстовскіс і Даніі Ленэ Эсперсэн заклікалі ўлады Беларусі вызваліць усіх затрыманых па палітычных матывах, паведамляе Радыё Свабода.
Агенцтва BNS цытуе сумесную заяву з гэтай нагоды:
"Міністры замежных спраў Даніі і Латвіі строга асуджаюць тое, што ў Беларусі па-ранейшаму затрыманыя прадстаўнікі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, у тым ліку шэраг кандыдатаў на прэзідэнта. Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх, хто затрыманы па палітычных прычынах".
"Міністры таксама занепакоеныя тым, што беларускія ўлады працягваюць абмяжоўваць свабоду выказвання, сходаў і працягваюць запалохваць грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ", -- сказана ў заяве.
Разам з тым Латвія і Данія выступаюць за аблягчэнне візавага рэжыму для беларускіх грамадзян і працяг дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі, незалежным СМІ і студэнтам.
МЗС Латвіі і Даніі падтрымалі паўторнае ўвядзенне санкцыяў супраць беларускіх уладаў і спыненне макраэканамічнай дапамогі Беларусі да таго часу, пакуль сітуацыя ў краіне істотна не палепшыцца.