Дапамога па беспрацоўі ў красавіку ў Мінску была 45 тысяч рублёў
Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 траўня склаў 0,4% эканамічна актыўнага насельніцтва. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на чыноўнікаў Мінгарвыканкама, у службах занятасці на 1 траўня было зарэгістравана менш за 5000 беспрацоўных.
Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў красавіку быў роўны 45 тысяч рублёў.
Самымі запатрабаванымі спецыялістамі ў сталіцы з'яўляюцца кіроўцы аўтамабіляў, электрыкі-электраманцёры, грузчыкі, прыбіральшчыкі, медсёстры, санітары, лекары-тэрапеўты, міліцыянты, кіроўцы аўтобуса, бетоншчыкі, муляры, выхавальнікі, кандуктары, швачкі, афіцыянты, начальнікі аддзелаў, кандытары ды іншыя.