Дапоўнены пералік тавараў, пры ўвозе якіх не трэба мыта

Дапоўнены пералік тавараў, пры ўвозе якіх на тэрыторыю Беларусі не патрабуецца выплачваць мыты, а таксама падаткі пры змяшчэнні пад працэдуру мытнага транзіту. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1817 ад 29 лістапада 2008 года. У пералік увайшлі тавары з Калінінградскай вобласці Расіі, якія адпраўляюцца на адрас атрымальнікаў у Беларусі пры ўмове іх змяшчэння пад мытную працэдуру мытнага транзіту перавозчыкамі-рэзідэнтамі.  Пералік дапоўнены таварамі, прызначанымі для забеспячэння абароназдольнасці і дзяржаўнай бяспекі, мадэрнізацыі Узброеных сіл, абароны дзяржаўнай мяжы. Акрамя таго, без мытаў і падаткаў можна ўвозіць тавары, якія з'яўляюцца прадуктамі перапрацоўкі ўвезенай сыравіны, матэрыялаў, камплектавальных, абсталявання, прызначаных для ўласнай вытворчасці, а таксама тавары, якія ўтвараюцца пры атрыманні прадуктаў перапрацоўкі.
БелаПАН