Дарадца амбасады Расіі: Лідараў апазіцыі адпусцілі, а расіяне сядзяць

Ён выказаў меркаванне, што абвінавачванні будуць грунтавацца на нейкіх відэаматэрыялах, якія нібыта сведчаць пра тое, што расіяне Брэус і Гапонаў аказвалі супраціў міліцыі і нанеслі шкоду будынку ўрада.

"І Брэус, і Гапонаў катэгарычна адмаўляюць сваё нейкае дачыненне да антыўрадавых дзеянняў. У якасці аднаго з доказаў іх віны называецца знаёмства з адным з экс-кандыдатаў у прэзідэнты, які на гэты момант знаходзіцца ў зняволенні, і, магчыма, з імі ўвогуле ніякіх асабістых кантактаў не меў. Але ж так можна "даказаць" што заўгодна!" — заявіў Гусеў.

Дыпламат адзначыў, што грамадзяне Расіі дагэтуль знаходзяцца ў СІЗА, у той час як з-за кратаў пад хатні арышт адпусцілі некаторых лідараў апазіцыі, перадае ІА REGNUM.