Дарадцу Елісейскага палацу абвінавачваюць у інфармацыйным шпіянажы

Новы дарадца ў судовых справах пры Елісейскім палацы Патрык Квар можа быць асуджаны ў Бельгіі па абвінавачванні ў інфармацыйным шпіянажы. Ён праходзіць абвінавачаным у якасці былога генеральнага сакратара энэргетычнай кампаніі “Суэз”.

Справа тычыцца перыяду існавання кампаніі яшчэ да набыцця яе акцыяў Францыяй.

“Суэз” абвінавачваюць у незаконным пранікненні ў інфармацыйную сістэму кампаніі і праслухоўванні тэлефонных размоваў кіраўніцтва бельгійскай фірмы.