Дарогі ў Еўропе сёння небяспечныя з-за вяртання зімы
Сотні аварый на дарогах і абвяшчэнне пагрозы лавінаў у Альпах – вынік нечаканага вяртання зімы ў першы ўік-энд сакавіка. Нямецкія дарожныя службы зафіксавалі больш за 500 ДТЗ, выкліканых снегападам. Загінулі пяць чалавек – аднаго прысыпала лавіна, чацьвёра
загінулі на дарозе з-за галалёду. Ля чэска-нямецкай мяжы ў выніку карамболю 40 легкавікоў і 3 грузавікоў былі параненыя 17 чалавек.
У той жа час у Іспаніі прайшлі залевы, якія выклікалі паводку ў правінцыях Кадыз і Малага. З берагоў выйшлі рэкі Андалузіі. 6 важных іспанскіх дарог закрытыя. Падобная сітуацыя ў Партугаліі.
PAP
У той жа час у Іспаніі прайшлі залевы, якія выклікалі паводку ў правінцыях Кадыз і Малага. З берагоў выйшлі рэкі Андалузіі. 6 важных іспанскіх дарог закрытыя. Падобная сітуацыя ў Партугаліі.
PAP