Дарожная аварыя ў Пружанскім раёне: загінулі дзве дзяўчыны і хлопец
Яшчэ адна ўдзельніца ДТЗ траўмаваная.
Увечары 26 снежня ў Пружанскім раёне сутыкнуліся аўтамабілі “Аўдзі” і “Шэўрале”. Трое пасажыраў “Аўдзі” загінулі — гэта дзве дзяўчыны 1996 году нараджэння і хлопец 1994 году нараджэння. За рулём быў таксама малады хлопец 1992 году нараджэння.
У “Шэўрале” з расійскімі нумарамі знаходзілася сямейная пара: жанчына шпіталізаваная з траўмамі, мужчына не пацярпеў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Следчы камітэт.