Дар'я Домрачава ўпершыню атрымала перамогу на этапах Кубка свету
Першую перамогу ў кар'еры на этапах Кубка свету атрымала беларуская біятланістка Дар'я Домрачава. Спрынтарскую гонку на 7,5 км у Фінляндыі яна выйграла з вынікам 21 хвіліна 17,5 секунды. На двух агнявых рубяжах Домрачава адстралялася без промахаў, паведамляе "Прессбол". Другое месца заняла расіянка Вольга Зайцава, якая саступіла Домрачавай 8,4 секунды. Трэцяе месца заваявала Каці Вільхельм з Нямеччыны (+13,5 сек.).
Людміла Калінчык фінішавала на 16-й пазіцыі, Вольга Кудрашова — на 45-й.
Людміла Калінчык фінішавала на 16-й пазіцыі, Вольга Кудрашова — на 45-й.