Дар'я Домрачава заняла чацвёртае месца ў спрынце на этапе Кубка свету
Дар'я Домрачава заняла чацвёртае месца ў спрынце на пятым этапе Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Рупольдынгу. Спартоўка пераадолела дыстанцыю за 24 хвіліны 35,7 секунды з адным штрафным кругам, паведамляе БелаПАН. У першай тройцы — шведка Ганна-Карын Улафсан-Зідэк (23.49,6; 0), расіянка Вольга Мядзведцава (24.19,4; 0) і немка Магдалена Нойнер (24.30,2; 2).
Людміла Калінчык заняла 22-е месца (без штрафных кругоў), Надзея Скардына — 32-е (1), Вольга Кудрашова — 39-е (0), Вольга Назарава — 59-е (2). Людміла Ананька не стартавала.
У агульным заліку Кубка свету Домрачава на сёмым месцы (277 ачкоў), Скардына — на 21-м (180), Колінчык — на 34-м (96), Кудрашова — на 47-м (47), Назарава — на 60-м (27), Ананька — на 63-м (23). Лідыруе шведка Хелена Юнсан (476).
14 студзеня адбудзецца мужчынскі спрынт на 10 км.