Датацыі на сталічны грамадскі транспарт складуць больш за $100 млн
Датацыі сталічнага бюджэту на грамадскі транспарт у 2011 годзе складуць 357 мільярдаў рублёў (каля 118 мільёнаў долараў). Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на фінансавае ўпраўленне Мінгарвыканкама. Пасажырскі транспарт у сталіцы — стратны. Калі перавозкі ў наземным транспарце акупляюцца на 40%, дык у метро — на 80-90%. Штодня паслугамі аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў і метро ў Мінску карыстаецца больш за 2,5 млн чалавек.