Датэрмінова прагаласавалі ўжо больш як 17% выбаршчыкаў

На выбарах прэзідэнта Беларусі датэрмінова прагаласавалі ўжо больш як 17% выбаршчыкаў.

Як паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, за чатыры дні датэрміновага галасавання выбарчыя ўчасткі наведалі 1.224.157 грамадзян, або 17,4% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.

На выбарчых участках, створаных за мяжой, прагаласавалі 21% выбаршчыкаў.