Датэрміновыя выбары прэзідэнта Казахстана прызначаны на 3 красавіка
Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ў Казахстане прызначаны на 3 красавіка, гаворыцца ва ўказе прэзідэнта рэспублікі Нурсултана Назарбаева, апублікаваным у пятніцу ў афіцыйных СМІ. Указ пра прызначэнне датэрміновых выбараў падпісаны сёння.
Назарбаеў абвясціў у панядзелак пра намер правесці датэрміновыя выбары пасля таго, як канстытуцыйная рада прызнала не адпаведным канстытуцыі прыняты парламентам закон, які прадугледжваў правядзенне рэферэндуму па падаўжэнні паўнамоцтваў дзейснага прэзідэнта да 2020 года замест выбараў у 2012.
Ініцыятары рэферэндуму сабралі ў падтрымку сваёй ініцыятывы больш пяці мільёнаў подпісаў казахстанцаў. Назарбаеў, які хнаходзіцца пры ўладзе ўжо 20 гадоў, прапанаваў правесці датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, нягледзячы на тое, што гэтым амаль на два гады скарачаецца тэрмін яго цяперашніх паўнамоцтваў, паведамляе "Газета.Ru".