Дату беларуска-польскіх кансультацый па Саюзе палякаў вызначаць у МЗС
Дату беларуска-польскіх кансультацый наконт Саюзу палякаў павінны прызначыць міністэрствы замежных справаў абедзвюх краін. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Міхаіл Рыбакоў. Па яго словах, якія перадае "Інтэрфакс", прызначэнне даты абмяркоўваецца на ўзроўні МЗС Беларусі і Польшчы і будзе вырашанае неўзабаве.
Гаворачы пра неафіцыйную частку Саюзу палякаў, Рыбакоў адзначыў: "Калі яны будуць ствараць нейкую новую арганізацыю, мы будзем запрашаць іх, да прыкладу, на цыкл прэс-канферэнцый з удзелам прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў. Пакуль што інфармацыі аб тым, што яны ствараюць грамадскую арганізацыю, няма".
У сваю чаргу старшыня Кансультацыйнай міжэтнічнай рады пры ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Георгій Егіязаран заявіў, што раскол у Саюзе палякаў можна было б спыніць у зародку а не пераводзіць яго ў палітычную плоскасць.