Давераная асоба Міхалевіча: ад Алеся могуць вымагаць асуджэння акцыі
У жывым эфіры Еўрарадыё сваё меркаванне наконт сітуацыі з экс-кандыдатам у прэзідэнты Алесем Міхалевічам выказаў Алесь Лукашэвіч, яго давераная асоба. Нагадаем, дагэтуль дакладна невядома, дзе знаходзіцца Міхалевіч. Паводле Лукашэвіча, жонка палітыка Мілана з малым дзіцёнкам і адвакатам сёння гадзіну прачакала ў Цэнтральным РУЎС, спрабуючы перадаць скаргу. "Я так разумею, што ад Міхалевіча вымагаюць не прызнання, але такога асуджэння ўчорашняй акцыі... Магчыма, нейкім чынам спрабуюць Алеся шантажаваць. Можна лічыць, што гэта мая гіпотэза", — сказаў Лукашэвіч.