Дэмакраты адзначаць гадавіну надання Магілёву Магдэбургскага права
Дэмакратычныя сілы правядуць шырокую інфармацыйную кампанію, прысвечаную гадавіне надання Магілёву Магдэбургскага права. Аргкамітэт запланаваў 8 мерапрыемстваў, якія будуць накіраваныя на інфармаванне насельніцтва аб гэтай падзеі. Старшакласнікам прапануюць паўдзельнічаць у конкурсе сачыненняў “Я люблю Магілёў”, малодшыя школьнікі паўдзельнічаюць у конкурсе малюнкаў, БРСМу прапануюць удзел у оксфардскіх дэбатах, а журналістам - згуляць у футбол. Традыцыйна будуць выпушчаныя інфармацыйныя буклеты, якія будуць распаўсюджвацца сярод насельніцтва.
Пра свой намер удзельнічаць у падрыхтоўцы да свята заявілі Партыя БНФ, магілёўская гарадская арганізацыя “Грамадзянскага форуму”, аргкамітэт па стварэнні Партыі Свабоды і Прагрэсу, аргкамітэт Руху "За Свабоду", а таксама гарадская кааліцыя дэмакратычных сілаў.
Прадстаўнік Руха за Свабоду Аляксандр Сілкоў, распавёў Еўрарадыё, што галоўная мэта - данесці да гараджан, а таксама дэмакратычных актывістаў найбольш інфармацыі аб Магдэбургскім праве. На яго думку, гэтая дата павінна стаць афіцыйным святам горада:
“Вялікая праблема сярод дэмакратычнага атачэння, что многія не ведаюць сваю гісторыю. Не памятаюць, як у часы ВКЛ нашыя гарады атрымоўвалі Магдэбургскае права. Гэта ж сімвал мясцовага самакіравання. Людзі павінны ведаць сваю гісторыю. Я быў непрыемна здзіўлены, калі многія моладзевыя лідэры не маглі сказаць, калі гораду Магілёву давалі Магдэбургскае права”.
Мерапрыемствы, прысвечаныя Магдэбургскаму праву, магілёўскія дэмакраты праводзяць кожны год. Дарэчы, першы герб і поўнае Магдэбургскае права Магілёў атрымаў 28 студзеня 1577 году ад караля Рэчы Паспалітай і вялікага князя ВКЛ Стэфана Баторыя.