Дэні Дэ Віта возьме на борт Моргана Фрымена
Морган Фрымен, Пірс Броснан і юная зорка "Адкуплення" Сірша Ронан разам
сыграюць у новым сямейным прыгодніцкім фільме "The True Confessions of
Charlotte Doyle" ("Сапраўдныя прызнанні Шарлот Дойл"), які ставіць
акцёр і рэжысёр Дэні Дэ Віта, паведамляе Reuters. Дэ Віта сам напісаў сцэнар да карціны, узяўшы за аснову аднайменную дзіцячую аповесць аўтара, які друкуецца пад псеўданімам Аві.
"Сапраўдныя прызнанні Шарлот Дойл" - гэта гісторыя 13-гадовай дзяўчынкі, якая плыве з Англіі ў Амерыку ў 1832 годзе. Стары негр-сцюард Захара папярэджвае дзяўчынку пра бунт, які рыхтуецца на судне супраць капітана.
Папярэдні фільм Дэ Віта ў якасці рэжысёра выходзіў на экраны ў 2003 годзе: гэта была чорная камедыя "Дзюплекс" з Бэнам Стылерам і Дру Бэрымор у галоўных ролях.
Фота: www.paparazzi.com.ua