Дэпартамент па турызме прапануе знізіць кошт беларускіх віз да 20 еўра

Міністэрства спорту і турызму зацікаўлена ў зніжэнні кошту беларускіх віз. Аб гэтым заявіў дырэктар дэпартамента па турызме Віктар Янкавенка.
Паводле яго слоў, такі крок дапаможа "захаваць паток" турыстаў, якія прыязджаюць у Беларусь, ва ўмовах пашырэння зоны Шэнгена і павышэння кошту віз.

Ён адзначыў, што Мінспорту ўжо звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў з прапановай знізіць кошт беларускіх віз да 20 еўра ў аднабаковым парадку.

Паводле слоў дырэктара дэпартамента, цяпер гэтае пытанне вывучаецца. Як зазначыў спецыяліст, у Беларусь прыязджаюць грамадзяне 130—140 краін.

БелаПАН