Дэпутат бундэстага Марылуізе Бек сустрэнецца з беларускай апазіцыяй

У межах сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, што праходзіць у Страсбургу 24—27 студзеня, дэпутат бундэстага ад апазіцыйнай партыі "Зялёныя" Марылуізе Бек правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў бюро дэпутата.

Нагадаем, 27 студзеня на сесіі ПАСЕ пройдуць дэбаты па сітуацыі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Рашэнне аб правядзенні дэбатаў прынята 24 студзеня бюро ПАСЕ.