Дэпутат Самасейка — пра санкцыі ЕС: Злосць ад бяссілля

Такое меркаванне выказаў БЕЛТА старшыня сталай камісіі ПП па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Мікалай Самасейка.

Самасейка назваў сённяшняе рашэнне кіраўнікоў МЗС Еўрасаюза аб пашырэнні спісу асобаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС, "злосцю ад бяссілля". "Тыя, хто думае, што такім чынам можа быць аказаны ціск на судовую сістэму, глыбока памыляюцца", — запэўніў дэпутат.

"Ніякіх вынікаў ад ціску на судовую сістэму чакаць не даводзіцца, і іх не будзе, бо судовая сістэма незалежная ад палітыкі, падпарадкоўваецца толькі закону", — мяркуе ён.