Дэпутата мясцовага савета зможа выбраць і адзін выбаршчык

У Беларусі будзе скасаваны бар'ер яўкі выбарцаў на выбарах у мясцовыя Рады дэпутатаў. пра гэта ў інтэрв'ю БЕЛТА заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Гэта азначае, што выбары дэпутатаў у мясцовыя саветы будуць прызнавацца пры любой яўцы выбарцаў. Пры гэтым кіраўніца ЦВК падкрэсліла, што новаўвядзенне датычыць толькі мясцовых выбараў і не закране парламенцкія ды прэзідэнцкія кампаніі.

Ярмошина дадала, што яўка выбарцаў на выбарах прэзідэнта вызначаная Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, таму тут ніякіх новых ініцыятываў быць не можа. Каб прэзідэнцкія выбары адбыліся, на іх павінны прыйсці больш за 50% выбарнікаў. Па цяперашнім заканадаўстве, яўка на выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў таксама павінна складаць больш 50%.