Дэпутата райсавета вінавацяць у амаральнасці з-за падтрымкі апазіцыі

Дэпутата Асіповіцкага раённага Савета Аляксея Цюлькова, які на апошніх выбарах з'яўляўся даверанай асобай Віталя Рымашэўскага, абвінавачваюць у амаральнасці з-за збору подпісаў за Рымашэўскага, а таксама за спробу ўдзелу ў акцыі пратэсту на Плошчы, паведамляе прэс-служба БХД.

26 студзеня, адбылася пазачарговая сесія Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў. Пасля кароткага даклада старшыні Асіповіцкага райсавета Аляксандра Пузіка, пытанне цалкам перайшло да абмеркавання паводзінаў дэпутата Аляксея Цюлькова.

"У мяне запыталіся, чаму я як давераная асоба Віталя Рымашэўскага агітаваў за апазіцыйнага кандыдата, калі амаль 80 адсоткаў выбаршчыкаў у раёне падтрымалі Лукашэнку. Значыць, ты не прадстаўляеш у Савеце большасць выбаршчыкаў,"
– распавёў Аляксей.

Таксама Аляксею Цюлькову паведамілі, што ён падстаўляе дэпутацкі корпус раёна, паколькі імкнуўся прыняць удзел у акцыі пратэсту ў Мінску.