Дэпутаты і сакратарыят Палаты прадстаўнікоў атрымалі 10 млрд рублёў
25 мільярдаў рублёў – менавіта столькі выдзелена на выдаткі Палаты прадстаўнікоў. Гэтую суму зацвердзілі дэпутаты на заключным паседжанні восеньскай сесіі. “Грошай нам павінна хапіць”, — кажа начальнік сакратарыята Анатоль
Чурсін. Традыцыйна 2/3 гэтай сумы накіроўваецца на фінансаванне Палаты
прадстаўнікоў – гэта болей за 17 мільярдаў рублёў.
З гэтых грошай больш за 10 мільярдаў пайдзе на выплату заробкаў дэпутатам і работнікаў сакратарыяту, паведамляе АФН. На жаль, дакладная колькасць працаўнікоў сакратарыяту нам не вядомая. Але калі грошы падзяліць на кожнага дэпутата, атрымаецца значная сума - амаль 91 мільён рублёў на год.