Дэпутаты прынялі закон пра “электронны дакумент” і “лічбавы подпіс”

На паседжанні 4 снежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні праект закона "Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісу". Дакумент стварае прававыя асновы для ўжывання электронных дакументаў, вызначае патрабаванні да іх, а таксама ўмовы выкарыстання лічбавага подпісу, якія забяспечваюць прызнанне яго раўназначным ўласнаручнвму подпісу ў дакуменце на папяровым носьбіце. Законапраект упершыню дае азначэнні "сапраўднасць электроннага дакумента", "цэласнасць электроннага дакумента", "адкліканне адкрытага ключа" і іншыя. Рэгуляваць сістэму электронных ключоў для электронных лічбавых подпісаў будзе Нацыянальны банк.

Атрымаць электронныя ключы змогуць як юрыдычныя, так і фізічныя асобы па заяўнічым прынцыпе, піша “БелаПАН”.