Для беларускага штучнага спадарожніка Зямлі вырабляюць “жалезны” корпус
Беларускі штучны спадарожнік Зямлі ствараецца ўжо не толькі ў тэорыі, а і “ў жалезе”. Такую заяву зрабіў намеснік начальніка ўпраўлення Федэральнага касмічнага агенцтва Расіі Юры Макараў.
Гэта значыць, што пачаліся працы над вырабам корпуса спадарожніка і яго начыння. Як і ў выпадку з нешчаслівым спадарожнікам “БелКА”, частку працаў выконваюць беларускія прадпрыемствы, а частку – расійскія.
Запуск новага спадарожніка, які яшчэ не атрымаў назву, запланаваны на 2009 год. Ужо вядома, што на арбіту яго вывядуць разам з расійскім спадарожнікам.
Інтэрфакс