Для мінчукоў падрыхтавалі 37 пытанняў, але на некаторыя можна не адказваць

37 пытанняў падрыхтавалі мінчукам да перапісу насельніцтва, які пройдзе ў Беларусі з 14 да 24 кастрычніка. Адказы будуць запісвацца як на рускай, так і на беларускай мове. Калі нейкае пытанне не спадабаецца, на яго можна не адказваць, паведамляе БЕЛТА. У параўнанні з мінулым перапісам, які праводзіўся ў 1999 годзе, сёлета з'явілася некалькі новых пытанняў. Некаторыя з іх датычаць міграцыі насельніцтва. Таксама запытаюць, ці ёсць у вас дома камп'ютар і ці падключаны ён да Інтэрнэта.