Для Нацыянальнай антыдопінгавай лабараторыі купілі абсталяванне за 10 млрд
10 мільярдаў рублёў ужо выдаткавана на Нацыянальную антыдопінгавую лабараторыю ў Беларусі. Яе акрэдытацыя запланаваная на 2009 год. Летась для лабараторыі набылі абсталяванне, якое прызначаецца для
кантроля за падрыхтоўкай беларускіх спартсменаў да Алімпійскіх гульняў.
Яно ўжо на 70% усталявана і гатовае для працы.
Паведамляецца, што штат Нацыянальнай антыдопінгавай лабараторыі будзе складацца з 30 навукоўцаў-медыкаў, якія пройдуць падрыхтоўку ў замежжы.
БЕЛТА
Паведамляецца, што штат Нацыянальнай антыдопінгавай лабараторыі будзе складацца з 30 навукоўцаў-медыкаў, якія пройдуць падрыхтоўку ў замежжы.
БЕЛТА