Для некаторых беларусаў навагодняя ёлка будзе каштаваць 160 долараў

160 долараў давядзецца заплаціць беларусам за незаконна ссечаную ёлку. Пра гэта папярэджвае Міністэрства лясной гаспадаркі.  Больш істотны штраф прадугледжаны за незаконную высечку дрэваў у лясах першай катэгорыі. У гэтым выпадку браканьерам давядзецца заплаціць да 780 долараў. А максімальны штраф - для індывідуальных прадпрымальнікаў - больш за 3200 долараў.   

Як паведамляе тэлеканал ОНТ, з 15 снежня будзе праводзіцца ўзмоцненае патруляванне лясоў. У рэйдавыя брыгады ўвайдуць міліцыянты, супрацоўнікі Мінпрыроды і лясной аховы. Яны будуць кантраляваць таксама асноўныя магістралі, аўтастанцыі, чыгуначныя вакзалы і электрычкі.