Для пошуку стратэгічнага інвестара "Палімір" далучаецца да "Нафтана"
Прадпрыемства "Палімір" далучаецца да наваполацкага нафтагіганта "Нафтан". Такое рашэнне прынялі акцыянеры згаданых адкрытых акцыянерных таварыстваў. Мяркуецца, што "Палімір" будзе самастойным структурным падраздзяленнем з уласным разліковым рахункам. Скарачэння працаўнікоў на прадпрыемстве пакуль не будзе, інфармуе БЕЛТА.
Канчатковае рашэнне пра далучэнне "Паліміра" да "Нафтана" будзе прынятае 28 лістапада.
Чакаецца, што рэарганізацыя дазволіць прадпрыемствам знайсці стратэгічнага інвестара для правядзення маштабнай мадэрнізацыі вытворчасцяў. На гэтыя мэты неабходныя амаль 2,5 млрд долараў.