Для вышуку Іры Кужэльнай “не хапае аналітычнага розуму” – Навумаў

Для таго, каб адшукаць сямігадовую Іру Кужэльную, міліцыянтам “не хапае аналітычнага розуму”. Такое меркаванне выказаў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Нагадаем, дзяўчынка знікла 23 лістапада ў Лагойскім раёне і ад таго часу пра яе лёс нічога невядома. Усе пошукі з удзелам міліцыі, вайскоўцаў і мясцовых жыхароў не далі выніку. Навумаў лічыць, што пашуковыя мерапрыемствы “дастаткова просталінейныя”.

Пры гэтым міністр адзначыў, што яму няма ў чым папракнуць сваіх падначаленых за зробленую працу.

БелаПАН