Дняпро рэгулярна адразае кавалкі Чарнігаўшчыны на карысць Беларусі!
Днямі яшчэ 6,6 км² украінскіх лугоў апынуліся на беларускім баку. Украінцы спадзяюцца вярнуць гэтую зямлю ў межы краіны. Але грошай на тое, каб умацаваць берагі ракі, няма ўжо некалькі гадоў Дняпро адрэзаў ад Украіны кавалак зямлі крыху меншы за Мікашэвічы. Гэтую інфармацыю спраўдзіў Уладзімір Дайнэка, намеснік начальніка Упраўлення па наздвычайных сітуацыях адміністрацыі Чарнігаўскай вобласці:
Уладзімір Дайнэка: “Рака Дняпро ў раёне мястэчка Любеч Рэпкаўскага раёна прабіла сабе новае рэчышча, што пагражае аддзяленнем ад тэрыторыі Ўкраіны 660 гектараў заліўных лугоў”.

“Мяжа там праходзіць па фарватэры Дняпра, – паведаміў карэспандэнту Еўрарадыё афіцэр Галоўнага ўпраўлення МНС Чарнігаўскай вобласці. – Фарватэр – гэта самая глыбокая частка ракі”.
У гэтым месцы Дняпро рэзаў украінскі бераг з тузін гадоў. Рака пайшла напрасткі там, дзе раней рабіла паварот. У новае рэчышча злучыліся некалькі закрытых азёраў, самае вялікае з якіх называецца Сімполя.
“Зараз там ужо ёсць плынь, – кажа тамтэйшы жыхар, старшыня Любечскага сельсавета Барыс Стральцоў. – Рака разліваецца ўшырыню на 50, 70, а часам і на 100 метраў”.
Дняпро ў гэтым месцы багаты на рыбу. Мы распыталі Барыса Стральцова пра тое, што ёсць на зямлі, якая можа адыйсці да Беларусі:
Барыс Стральцоў: “Там паплавы, там добрыя закрытыя азёры, там шмат звяроў і птушак. Адзін квартал леса нашага Любечскага лясніцтва застаўся там... Раней там пасвіліся каровы, ад 300 да 500 галоў, на яго касілі сена на гэтых лугах”.

Дарэчы, гэта ўжо не першы выпадак у тых мясцінах, калі Дняпро адразае кавалкі ад Ўкраіны. Барыс Стральцоў прыгадвае дзве выспы, што ўжо адыйшлі да Беларусі:
Барыс Стральцоў: “Насупраць мястэчка Радуль ёсць выспа Чакаў. Мяжа яшчэ зараз намаляваная за гэтай выспай, але фарватар праходзіць бліжэй, і на той бок мы не ходзім, бо, паводле дамовы з Беларуссю, мяжа праходзіць па фарватары. Таксама ніжэй за Любеч ёсць выспа Малаш, насыпраць вёскі Мясы. Там такая ж сітуацыя”.
Каб вярнуць Дняпро ў старое рэчышча, трэба ўмацаваць каля 500 метраў берага. Паводле Барыся Стральцова, гэтыя работы каштуюць 11 млн грывень ($1,43 млн па курсе на 3 жніўня). Калі грошай не знойдуць, Дняпро неўзабаве змые з украінскага берага вёску Кукары, што стаіць на самым новым рэчышчы.
Таму свавольнай ракой пакуль што займаюцца ўкраінскія выратавальнікі. Калі рака ўсё ж такі адваюе ў людзей новы фарватэр, да справы вымушанае будзе падключыцца Міністэрства замежных справаў Украіны. Тлумачыць прэс-сакратар Беларускага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка:
Аляксандр Цішчанка: “Звычайна менавіта той бок, на якім узнікае нейкая праблемная сітуацыя, сам разбіраецца з ёю па каналах МЗС. А па лініі МЗС пакуль што ніякіх афіцыйных матэрыялаў не прыходзіла”.
Беларусі застаецца толькі чакаць. Што праўда, цяпер, калі ўмацаванне берага Дняпра стала справай захавання тэрытарыяльный цэласнасці Ўкраіны, грошы могуць знайсціся. Але ўкраінцы на форумах усё роўна прапануюць назваць новую выспу Змяінай.