Доктар Камароўскі — беларусам: перашкаджайце адпраўцы вашых салдат ва Украіну
Вядомы ўкраінскі доктар Яўген Камароўскі запісаў чарговы зварот да беларусаў. У ім ён заклікае суседні народ перашкаджаць адпраўцы беларускіх салдат ва Украіну. Ён лічыць, што "Беларусь актыўна ўцягваюць у вайну".
"Калі гэта адбудзецца [удзел беларусаў у расійскай агрэсіі ва Украіне], адносіны паміж нашымі народамі могуць быць разарваныя на дзесяцігоддзі", — кажа ў звароце Камароўскі.