Долар умацаваўся на 10 рублёў, еўра — на 100, расійскі рубель зноў аслабеў

Па выніках таргоў, якія прайшлі ў панядзелак, 15 снежня, курс долара вырас на 10 рублёў — да 10870 рублёў, курс еўра вырас на 100 і складае 13550, курс расійскага рубля знізіўся з 191,5 да 186 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у пятніцу, 12 снежня, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 10860 рублёў, курс еўра знізіўся на 80 рублёў — да 13450, курс расійскага рубля знізіўся з 198,5 да 191,5 беларускага рубля.

У лістападзе беларусы купілі на $300 млн больш валюты, чым прадалі

Фота — Fotolia