"Дом польскі" ў Баранавічах зладзіў вечар для 15 выпускнікоў

Заканчэнне навучальнага года святкавалі днямі ў "Доме польскім" у Баранавічах. На ўрачыстасці прыехаў генеральны консул Рэспублікі Польшчы ў Маскве Міхал Грачыла. Пад паланэз з фільма "Пан Тадэвуш" кружыліся выпускнікі — школьныя гады для 15 з іх ужо скончыліся. 11 гадоў навучання не прайшлі дарма: вучні цудоўна ведаюць польскую мову, культуру і традыцыі гэтай краіны.

Грамадская ўстанова працуе ўжо 26 гадоў. 170 яе выпускнікоў працягвалі навучанне ў Польшчы, многія потым вярнуліся на радзіму. Зараз у сценах школы 350 навучэнцаў. А выпускнікі гэтага года атрымалі ўзнагароды генеральнага консула: іх уручыў польскі консул у Брэсце Кшыштаф Чайкоўскі.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы