Домрачава выйдзе на старт сусветнага першынства ў чырвонай майцы лідэра
Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заняла першы радок у заліку Кубка свету у спрынце сёлетняга сезону. Яна выйдзе на старт чэмпіянату свету ў Паўднёвай Карэі ў чырвонай майцы лідэра. Гэта адбылося пасля абвяшчэння вынікаў дадатных допінг-проб расійскіх спартоўцаў. Міжнародны саюз біятланістаў вывеў Кацярыну Юр'еву, Альбіну Ахатаву і Дзмітрыя Ярашэнку са спісаў.
Жоўтая майка лідэра агульнага заліку Кубка свету перайшла ад Юр'евай да немкі Каці Вільхельм. Домрачава ў агульным заліку паднялася з 9-й пазіцыі на 7-ю.
"Прессбол"
Жоўтая майка лідэра агульнага заліку Кубка свету перайшла ад Юр'евай да немкі Каці Вільхельм. Домрачава ў агульным заліку паднялася з 9-й пазіцыі на 7-ю.
"Прессбол"