Допыт Дзмітрыя Уса ў КДБ перанесены ў сувязі з адсутнасцю адваката

Допыт экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Дзмітрыя Уса ў КДБ, які павінен быў адбыцца раніцай 10 лютага, перанесены ў сувязі з адсутнасцю адваката.

"Сённяшні допыт перанесены. Вырашаю пытанне з адвакатам. Хутчэй за ўсё, допыт пройдзе ўжо на наступным тыдні", — паведаміў БелаПАН Ус.


Пра неабходнасць прысутнасці на допыце адваката Усу паведамілі ў КДБ 9 лютага. Экс-кандыдат у прэзідэнты не выключае, што прысутнасць адваката можа спатрэбіцца ў сувязі з магчымым прад'яўленнем яму абвінавачання па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.

Нагадаем, папярэдні допыт у КДБ адбыўся 8 лютага.