Доступ да забароненых сайтаў у Беларусі пачнуць перакрываць з 1 верасня

Апублікаваны тэкст сумеснай пастановы Аператыўна-аналітычнага цэнтра і Міністэрства сувязі “Аб зацвярджэнні і парадку абмежавання доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслугамі да інфармацыі, забароненай да распаўсюджання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі”, паведамляе сайт Electromane.com. Цяпер кожны беларус зможа патрабаваць ад свайго правайдэра абмежаваць самому сабе доступ да парнаграфіі, кантрафакту і сайтаў знаёмстваў. Рабочую сістэму абмежавання доступу запусцяць ад 1 верасня 2010 года, а не ад 1 ліпеня, як меркавалася раней. Выглядае гэты працэс наступным чынам. Спачатку Аператыўна-аналітычны цэнтр складае спіс забароненых сайтаў. У гэтым яму дапамагаюць юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама “свядомыя грамадзяне”. Спіс складаецца на аснове іх прапановаў. Ідэнтыфікатарам забароненага сайта будзе IP-адрас, даменнае імя ці URL. Фільтрацыі паводле зместу не будзе.
 
Блок-лісты інтэрнэт-правайдэры могуць дапаўняць на свой густ. Напрыклад, калі інтэрнэт-карыстальнік запатрабуе абараніць яго ад інфармацыі, змешчанай на сайце прэзідэнта Беларусі, правайдэр будзе абавязаны выканаць яго просьбу. Увогуле, абмежаванне доступу можа адбывацца толькі па просьбе правайдэра. Выключэннем будуць толькі дзяржаўныя органы, арганізацыі адукацыі і культуры. Ім перакрыюць доступ да забароненых сайтаў абавязкова. Спэцслужбам і іншым дзяржорганам паводле дазволу Аператыўна-аналітычнага цэнтра блакававаць доступ у інтэрнэт не будуць.