Дружыннікі будуць сачыць за парадкам на аўтамагістралях Беларусі
Пад асаблівым кантролем супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі апынецца з 7 па 9 верасня шэраг дарог Беларусі.
Найбольш пільная ўвага будзе скіравана на наступныя магістралі: “Мінск – Калачы – Мядзел”, “Заслаўе – Дзяржынск – Возера”, “Брэст – Мінск – мяжа Расіі”, “Мінск – Магілёў”, “Мінск – Гомель”.
На тэрыторыі сталічнай вобласці нагляд за дарожным рухам будзе ажыццяўляцца яшчэ і з верталёта.
Дарэчы, у мінулыя выхадныя падчас паветранага патрулявання Міншчыны было выяўлена і спынена 112 парушэнняў Правілаў дарожнага руху. А ў гэтыя выхадныя супрацоўнікам ДАІ сачыць за парадкам на аўтамагістралях будуць дапамагаць дружыннікі.
Звязда