Дубровенскі падлетак застаўся без пальцаў з-за старога патрона (фота)

У Дуброўна падлетку адарвала пальцы на левай руцэ, калі ён разбіраў буйнакаліберны патрон часоў вайны. Дзевяцікласнік шпіталізаваны. Следчыя адшукалі ў гаспадарчай прыбудове на двары дома, дзе ён жыве, цэлы склад боепрыпасаў: 4 патроны, 54 гільзы, 50 куляў, бляшанка з порахам і нейкі металічны прадмет, надта падобны да рулі вінтоўкі.

Справай заняліся пракуратура і следчы камітэт. Яны высвятляюць, як арсэнал трапіў ў хлеў і хто ў сям'і меў такое небяспечнае хобі — сам падлетак ці яго бацькі.

Фота: Следчы камітэт