"Духоўную мабілізацыю для барацьбы са спёкай" царква не аб’яўляе
У Беларусі спякотнае надвор’е, адсутнасць дажджоў і пажары не набылі маштабай катастрофы. Таму Беларуская праваслаўная царква не заклікае да малебнаў ва ўсіх цэрквах аб пасланні дажджу. Пра гэта Еўрарадыё расказаў прэс-сакратар Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення Андрэй Петрашкевіч. Петрашкевіч: “Такія малітвы чыняцца па меры неабходнасці тут і зараз. Калі ў гэтым ёсць неабходнасць у канкрэтна гэтым раёне, гэтай вёсцы, гэта і здзяйсняецца. Калі ў нас усё ў парадку і ўсё добра, то мы будзем маліцца за тых, у каго няма дажджоў, альбо наадварот. У Беларусі няма катастрафічных памераў бедства, звязанага з адсутнасцю дажджоў і з пажарамі, то і няма неабходнасці аб’яўляць павышаную духоўную мабілізацыю”.
Затое, кажа Андрэй Петрашкевіч, у беларускіх цэрквах зараз пастаянна моляцца за братоў па веры з Расіі і Ўкраіны, якія пакутуюць без дажджу і ад пажараў. Нагадаем, што ў гэтых краінах праваслаўныя іерархі заклікалі да малітвы аб пасланні дажджу.