Два беларускія баскетбольныя клубы стартавалі ў Еўракубку

28 кастрычніка два беларускія клубы пачалі выступы ў розыгрышы баскетбольнага Еўракубка, паведамляе БЕЛТА. У турніры паспяхова стартавалі баскетбалісткі адроджанага пасля шматгадовага перапынку мінскага “Гарызонту”. Мінчанкі абыгралі ў падмаскоўным Нагінску мясцовы “Спартак” з лікам 69:62. У наступным паядынку беларуская каманда 4 лістапада будзе прымаць у сябе дома румынскі клуб “Краёва”. 18 лістапада таксама на сваёй пляцоўцы дзяўчаты згуляюць са “Спартаком”, а завершаць першы этап спаборніцтваў 25 лістапада ў гасцях у Румынак. А вось спартоўкі “Мінска-2006”, якія выступалі ў групе G, прайгралі ў Маскве “Дынама” — 61:67. Наступны свой матч яны правядуць 4 лістапада ў Мінску супраць кіпрскага клуба АЕК. 18 лістапада згуляюць дома з маскоўскай камандай, а 24 лістапада выступяць на пляцоўцы кіпрыётак.