Два мільёны долараў спагнаў з расійскага працадаўцы мінчук Віталь Алыцкі

Беларус Віталь Алыцкі адсудзіў 2 млн 300 тыс. долараў у расійскага працадаўцы — таварыства з абмежаванай адказнасцю "Рэгіянальная энергетычная фінансавая група".  Мінчук працаваў кіраўніком прадстаўніцтва фірмы ў Беларусі. У падпісаным з працадаўцай кантракце Алыцкі запатрабаваў высокіх гарантыяў на выпадак беспрычыннага звальнення. І калі яго звольнілі без тлумачэння прычынаў, мінчук падаў у суд. Партызанскі раённы суд Мінску стаў на бок звольненага работніка.

"Вечерний Минск"