Два мінчаніны незаконна вылавілі амаль 100 кг рыбы
Ноччу 27 красавіка супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС і Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету на Заслаўскім вадасховішчы паблізу пасёлка Ждановічы былі затрыманы два жыхары Мінска.
Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама, у забаронены час, з выкарыстаннем недазволеных прылад лоўлі — сетак, мужчыны незаконна здабылі 97 кг рыбы, прычыніўшы ўрон навакольнаму асяроддзю на 15 мільёнаў 531 тысячу рублёў.
У іх канфіскавана 713 асобінаў рыбы азёрна-рачных парод, гумовая лодка і прыстасаванні для незаконнай рыбнай лоўлі. Браканьеры змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.
Ім пагражае штраф, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю або пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.