Два палкоўнікі Мінабароны арыштаваныя за атрыманне хабару

Беларуская вайсковая пракуратура (БВП) распачала крымінальную справу на двух палкоўнікаў Міністэрства абароны Беларусі і адну грамадзянскую асобу. Іх падазраюць у атрыманні хабараў, паведамляе "Інтэрфакс". Пад следствам апынуліся начальнік 2-га ўпраўлення Галоўнага фінансава-эканамічнага ўпраўлення і начальніка Упраўлення закупаў і рамонту ўзбраення Мінабароны Беларусі. Іх падазраюць у тым, што ў 2004-2005 гадах атрымлівалі хабар за продаж ваеннай тэхнікі па заніжаных коштах.

Палкоўнікаў узялі пад варту. Разам з імі таксама арыштаваны начальнік сектара рэалізацыі РУП "Белспецтэхніка", на якога таксама завялі крымінальную справу за атрыманне хабару.