Дваіх салдат, пацярпелых падчас узгарання танку, хутка выпішуць з лякарні
У мінскім апёкавым цэнтры памёр салдат, які пацярпеў падчас узгарання танка ў Слоніме. Сёння яго пахаваюць у Глускім раёне. Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык, салдат атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Вячаслаў Раменчык: “Два тыдні лекары змагаліся за яго жыццё. На жаль, траўмы, якія ён атрымаў - не сумяшчальныя з жыццём. Увесь комплекс мерапрыемстваў па выратаванні яго жыцця быў выкананы лепшымі вайсковымі медыкамі”.
У лякарні па-ранейшаму застаюцца двое салдат, якія таксама пацярпелі падчас узгарання танку. Па словах Вячаслава Раменчыка, іх жыццю нічога не пагражае.
Вячаслаў Раменчык: “Двое знаходзяцца ў здавальняючым стане. Іх жыццю нічога не пагражае. Неўзабаве яны будуць выпісаныя”.
Нагадаем, здарэнне адбылося 19 лютага ў 7-м танкавым асобным батальёне ў Слоніме. Падчас правядзення планавых заняткаў па баявой падрыхтоўцы адбылося ўзгаранне паліва, у выніку чаго загарэўся танк Т-72. Пасля таго як выбухнулі бакі з палівам, полымя ахапіла і суседнія танкі. Пажар быў патушаны з дапамогай супрацоўнікаў МНС.
У сувязі са здарэннем распачата крымінальная справа, створана сумесная камісія Міністэрства абароны і Ваеннай пракуратуры. Аднак папярэднія вынікі яе працы пакуль не агучваюцца. Па словах Вячаслава Раменчыка, камісія правярае некалькі версій.
Вячаслаў Раменчык: “Гэтыя звесткі пакуль не выдаюцца, таму што ёсць версіі і яны правяраюцца”.