Двое дзяцей і мужчына патапіліся ў Баранавічах падчас катання на маторцы

5-гадовая і 3-гадовая дзяўчынкі і мужчына патанулі на баранавіцкім возеры Гаць падчас катання на маторцы. Маладая пара з дачкой і іх сяброўка з дачкой каталіся ў нядзелю па возеры. Нечакана лодка перакулілася. Жанчын уратавалі рыбакі, цяпер абедзве знаходзяцца ў шпіталі ў цяжкім шоку. Цела мужчыны вадалазы яшчэ шукаюць.