Двое маладых беларускіх баксёраў сёлета могуць стаць чэмпіёнамі свету

Сёлета адразу двое беларусаў могуць стаць чэмпіёнамі свету сярод баксёраў-прафесіяналаў. Пра гэта паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі прафесійнага бокса Генадзь Наркевіч.
На дадзены момант абодва баксёра Юрый Раманаў і Сяргей Гулякевіч валодаюць тытуламі чэмпіёнаў Еўропы. Раманаў займае другі радок у рэйтынгу па версіі Сусветнай баксёрскай асацыяцыі (WBA).

Ужо ў сярэдзіне гэтага года ён можа пазмагацца за тытул чэмпіёна свету, прычым гэты бой можа адбыцца ў Мінску. Сяргей Гулякевіч займае чацвёртае месца ў сусветным рэйтынгу.

Сёлета яму давядзецца правесці спачатку добраахвотную, а затым абавязковую абарону тытула чэмпіёна Еўропы. Калі гэтыя баі пройдуць паспяхова, то да канца года беларус атрымае права пазмагацца і за сусветны пояс.

БЕЛТА